Post Icon

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў группы з беларускай мовай навучання і выхавання у 2019/2020

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў группы з беларускай мовай навучання і выхавання у 2019/2020

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групу з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 37 г. Магілёва” (вул. Чэхава, 10).
Па пытаннях навучання і выхавання дзяцей у гэтай групе трэба звяртацца па тэл.: 74 48 67, 23 08 85 (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №37 г.Магілёва”), а таксама па тэл. 72 65 02 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва, каб. № 47).

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілева даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў) таксама плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў  групу з беларускай мовай выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г.Магілёва» (бульвар Непакораных, 87).

       Па пытаннях выхавання дзяцей у гэтай групе трэба звяртацца па тэлефонах: 427154, 427155 («Яслі-сад № 79 г.Магілёва»), а таксама па тэлефоне: 424017 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычнічкага раёна г. Магілёва).

Акрамя таго, працягне работу група з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 79 г. Магілёва” (б. Непакораных, 87, тэл.: 42 71 55, 42 71 54).