Post Icon

Вывучаем беларускую мову

Паважаныя бацькі!

У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па — беларуску.

 

 Паважаныя бацькі!

У аддзеле па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва ў рэгістрацыйна-кантрольныя формы рэквізітаў, неабходных для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх уключан выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

 

Кодекс Республики Беларусь об образовании Статья 90

Аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычнічкага раёна г.Магілёва даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2018/2019 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групу з беларускай мовай выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г.Магілёва» (бульвар Непакораных, 87).

Па пытаннях выхавання дзяцей у гэтай групе трэба звяртацца па тэлефонах: 427154, 427155 («Яслі-сад № 79 г.Магілёва»), а таксама па тэлефоне: 424056 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычнічкага раёна г. Магілёва).

У  2018/2019 навучальным годзе на базе сярэдняй  школы № 34 г.Магiлева працуе I «Г» клаc (навiны) ,  III «Г»клас (навiны) з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Па пытаннях навучання дзяцей у беларускамоўных класах прапануем тэлефанаваць:
дырэктар школы Якіменка Iгар Віктаравіч, 24-52-29 — кожны тыдзень у аўторак з 14:00-20:00
намеснік дырэктара па навучальнай рабоце (пачатковая школа)

 

 

 

Добры дзень, паважаныя бацькi.

Вiтаю вас на старонцы нашага сайта. Моцна жадаю закрануць вельмi важную тэму. Як вядома, селетнi 2018 год аб*яўлены Годам малой радзiмы, што вельмi важна для нашай сучаснасцi, напоўненай мабiльнасцю, мiтусней i рознымi перашкодамi, якiя знiшчаюць самыя галоўныя каштоўнасцi чалавека.  Гэты час дасць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца.
Радз
iма – краiна, горад, веска, вулiца, дарога, якая вядзе да ўлюбенага месца… Разам з гэтым, думкi-успамiны – родная хата, бацькi, суседзi, сябры i ўсе тое, што дадзена з першых дзен жыцця чалавеку.

Словы «малая радзiма» напаўняюць нас непамерным шчасцем, радасцю, цеплыней, спакоем, пяшчотай, абуджаюць у памяцi самыя яскравыя iмгненнi, даюць адчуць «водар дзяцiнства» — самага неверагодна прыгожага часу ў жыццi кожнага чалавека. Малая радзіма – святое месца. Яно цягне да сябе нябачнай, дужа моцна ніткай.              

Для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. Бо тут самыя квяцістыя сады, лепшыя краявіды, непаўторны водар, жывуць асаблівыя людзі. Невялікае месца, дзе ўсе чужыя – свае. А ўспаміны пра яго застаўляюць сэрца моцна бiцца. Здавалася б, такі маленькі кусочак на зямлі, але разам з гэтым такі вялікі! Выдатны натхняльнік у жыцці і творчасць людзей. Мастакі прысвячаюць яму карціны, музыканты песні і музыку, пісьменнікітворы.                                                                                 І тут ўзнікаюць пытаннi:  «Якая яна, мая малая радзіма?», «Што я ведаю пра сваю Радзiму?»«Што будуць  ведаць мае дзецi«Цi не страчу сваю мову, традыцыi, багатае наследдзе продкаў
 

Паважаныя бацькi, прапаную вам сустракацца на старонках нашага сайта  i  ўглыбляцца ў нашу гiсторыю, культуру, а асаблiва пытаннi  выхавання ў дзяцей самых найлепшых духоўных якасцей,  цiкавасцi да роднага краю, любовi i патрыятызму.

Да пабачэння!

 

Добры дзень, паважаныя бацькi.                                                                                                    

Сення мы прадоўжым гутарку пра родную мову.

Чаму я хачу размаўляць на беларускай мове?

  • Я люблю Беларусь i паважаю сваiх продкаў.
  • Родная мова – тое, што адрознiвае нас ад iншых народаў.
  • Беларуская мова грунтуецца на лексiчнай базе старабеларускай.
  • Старабеларуская мова  у 16 ст. – мова мiждзяржаўнай перапiскi ваУсходняй Эўропе i афiцыйная мова ВКЛ да 1696г.
  • Беларускую мову лiчаць адной з прыгажэйшых у Эўропе.
  • Старабеларускую мову выкарыстоўваў першадрукар  Ф.Скарына.
  • Родная мова – каранi народа. Абсячыце каранi – дрэва загiне…

Як пачаць размаўляць па-баларуску?

1.Пазбаўцеся страхаў.

2.Папаўняйце свой слоўнiкавы запас.

3.Пiшыце па-баларуску.

4.Звяртайцеся па-беларуску да незнаемцаў.

5.Наведвайце беларускiя iмпрэзы.

6.Пачнiце ўжываць мову ў побыце.

7.Пазнаемцеся з дасведчанымi носьбiтамi мовы.

8.Набярыцеся цярпення.

9.Наведвайце курсы.

10.Вучыце мову дыстанцыйна.

  • А цяпер вершык  для дзетак з маляванкай.