Post Icon

Адзіны дзень беларускай мовы.

11 снежня ў дзіцячым садзе №4 г. Магілёва была праведзена гульня «Чароўны куфэрак». У ходзе мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні. Пазнаёміліся з асноўнымі славутасцямі , сімваламі беларускага арнаменту.

Мерапрыемства мела мэту пашырыць сферу выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнаваьную актыўнасць і любоў да роднай мовы, а так сама пашырыць уяўленне дзяцей аб народных рамёствах.
Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з народным спадчынай беларускага народа, яго таленавітасці і майстэрства.

Усе ўдзельнікі гульні атрымалі вялікую асалоду ад сутыкнення з роднай мовай.

Выхавальнік сярэдняй группы
Ніна Аляксандраўна Краўцова